Украіна і Расія не дамовіліся пра пастаўкі газу
Трохбаковыя кансультацыі, якія адбыліся ў суботу, не мелі выніку.
Апроч прадстаўнікоў Расіі і Украіны ў перамовах бралі ўдзел еўрапейскія пасярэднікі, перадаюць замежныя інфармагенцтвы. Калі адбудзецца новы раўнд перамоваў, дакладна невядома. Еўракамісар на энергетыцы Гюнтэр Этынгер прапанаваў правесці яго 15 чэрвеня, але час кансультацыяў не названы. На думку еўракамісара, шансы дасягнуць дамоўленасцяў застаюцца.
Раней “Газпрам” прапаноўваў Украіне зніжку ў 100 долараў пры аплаце газу, новы кошт мог скласці 382 долара за тысячу кубаметраў. Украіна не пагадзілася з такімі ўмовамі і настойвае на цане ў 268,5 долараў.
Расія чакае, што да 16 чэрвеня ўкраінскі бок пералічыць 1,9 мільярда долараў пазыкі за паліва. Калі гэтага не адбудзецца, Украіне пагражаюць увесці рэжым перадаплаты.