Украіна не аддасць "Нафтагаз" Расіі
Пра гэта ў інтэрв'ю для "Financial Times" у сераду заявіў шэф украінскага МЗС Канстанцін Грышчанка. Ён падкрэсліў, што прарасійская арыентацыя Віктара Януковіча мае свае межы.
Як нагадвае Onet.pl, два тыдні таму Ўладзімір Пуцін нечакана прапанаваў аб’яднаць расійскі “Газпрам” з украінскім “Нафтагазам”. Як зазначае "FT", гэта прывяло б да кантралявання Масквою ўкраінскай газаправоднай сістэмы, праз якую ЕС атрымлівае да 80% усяго газу з Расіі.
Грышчанка таксама патлумачыў рашэнне Януковіча працягнуць арэнду для расійскага Чарнаморскага флоту ў Крыме неабходнасцю: “Узамен за 30%-ную зніжку коштаў расійскага газу. Мы не маглі знішчыць бюджэт, гэтага не прыняў бы МВФ. Мы былі пад ціскам часу”.