Украіна не будзе плаціць за газ расійскімі рублямі

Украіна пакуль не гатовая разлічвацца рублямі за расійскі газ. Аб гэтым у прамым эфіры радыёстанцыі "Рэха Масквы" заявіў амбасадар Украіны ў Расіі Канстанцін Грышчанка. Паводле яго слоў, пытанне аб пераходзе Ўкраіны на расійскія рублі ў разліках за газ і нафту "патрабуе сур'ёзнага асэнсавання". Амбасадар адзначыў, што Ўкраіна будзе ўважліва вывучаць досвед Беларусі і Малдовы, якія, нагадаем, у наступным годзе будуць разлічвацца за газ і нафту расійскай валютай.

Пры гэтым Грышчанка падкрэсліў, што пераход на рублёвыя разлікі магчымы, "калі сістэма ўзаемаразлікаў будзе выгодная і будзе суадносіцца з фінансавай сістэмай дзвюх дзяржаў".