Украіна павысіць цэны на электраэнергію для Беларусі

Украіна вырашыла павысіць цэны на электраэнергію для Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства паліва і энергетыкі Украіны.  Зараз наша краіна купляе ўкраінскую электраэнергію па цане ад 2 да 2,4 цэнты за кВт. Аднак ужо на ўнутраным рынку Украіны спажыўцы купляюць яе за 4,7 цэнтаў за кВт.

Таму Беларусі было прапанавана набываць электраэнергію па ўнутраных украінскіх цэнах. Зараз беларускі бок вывучае прапанову ўкраінскіх калегаў.

АФН