Украіна просіць усе дзяржавы адкрыць архівы пра Галадамор 1930-х
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, Служба бяспекі і Нацыянальная акадэмія навук краіны просяць усе дзяржавы адкрыць архівы для аднаўлення карціны Галадамору ва Ўкраіне 1932—1933 гадоў. Пра гэта паведаміў ў Мінску на адкрыцці фотавыставы "Пакараныя голадам: невядомы генацыд украінцаў 1932—1933" пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. Паводле яго слоў, гаворка ў першую чаргу ідзе пра архівы Італіі, Расіі, Польшчы і дзяржаў — суседзяў Украіны, у тым ліку і Беларусі.
Пасол выказаў удзячнасць беларусам, якія адгукнуліся на прапанову пасольства і прынеслі свае дзіцячыя ўспаміны аб Галадаморы.
Як адзначыў Ліхавы, у 2008 годзе Службай бяспекі Украіны заведзена крымінальная справа па факце гібелі мільёнаў людзей у гады Галадамору. Сёння гэтая справа налічвае тысячы тамоў, паведамляе БелаПАН.