Украіна ўстанавіла факт дыскрымінацыі сваіх вытворцаў у Беларусі

Факт дыскрымінацыі ўкраінскіх вытворцаў карамелі ў Беларусі ўстанавіла Міністэрства эканомікі Ўкраіны.
"Беларусь не здолела даказаць, што прычынай пагаршэння шэрагу фінансава-эканамічных пытанняў беларускай прамысловасці быў імпарт прадукцыі з Украіны", — заявіла міжведамасная камісія міжнароднага гандлю пры Мінэканомікі.

Як паведамляе "Коммерсантъ-Украина", да такой высновы камісія прыйшла падчас антыдыскрымінацыйнага расследавання, якое пачалося пасля ўводу Беларуссю антыдэпінгавай пошліны супраць украінскіх вытворцаў.