Украіна выгандлявала ў Расіі зніжку на газ
Уладзімір Пуцін абвясціў пра паніжэнне коштаў на газ для Ўкраіны. Кошты ўпадуць прыкладна на 25% - з 320 да 240-260 долараў за тысячу кубаметраў. Кіеў знаходзіцца ў цэйтноце, піша GZT.ru. Краіна павінна атрымаць чарговы транш крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонда (МВФ) на 2 мільярды долараў. Але МВФ паставіў умову: дэфіцыт бюджэта не павінен перавышаць 6%. Зараз праект бюджэту Ўкраіны звярстаны з дэфіцытам у 10%.
Украінскаму ўраду неабходна тэрмінова скараціць выдаткі прыкладна на 4 мільярды долараў. Таму ён звярнуўся да Расіі з просьбай паменшыць на гэтую суму кошт паставак газу.
У абмен Масква атрымае ад Кіева "выгодныя праекты". Напрыклад, больш зручныя ўмовы базавання Чарнаморскага флота ў Севастопалі.