Украіна збіраецца цалкам перайсці на атамную электраэнэргію
Краіна плануе да 2030 года павялічыць выраб атамнай электраэнергіі ў 2,5 раза і нарасціць магутнасць сваіх АЭС да 29,5 мільёнаў кВт на гадзіну, перадае Радыё Свабода. Таму да канца 2016 года ўвядуць у эксплуатацыю два дадатковыя энэргаблокі на Хмяльніцкай АЭС. Па сваёй магутнасці (2 мільёны кВт) яны падобны з Астравецкай АЭС, якую збіраюцца пабудаваць у Беларусі.
На сённяшні дзень Украіна мае чатыры атамныя электрастанцыі, якія забяспечваюць 47,1% спажывання электраэнэргіі ў краіне. Яна самастойна забяспечвае траціну паліва для сваіх АЭС. У 2015 годзе краіна збіраецца пачаць экспартаваць атамную сыравіну.