Украіна зноў паспрабуе дамовіцца з Расіяй пра цэны на газ

У ім возьмуць удзел прадстаўнікі Расіі, Украіны, а таксама пасярэднікі ад Еўрасаюза. ЕС прадставіць еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер, інфармуюць замежныя СМІ.



Паводле версіі расійскай кампаніі “Газпрам”, да 7 чэрвеня газавы доўг Украіны складзе каля 5,2 мільярда долараў. У Маскве называюць 2 чэрвеня апошнім тэрмінам для аплаты гэтай пазычанасці. Расійскі міністр энергетыкі Аляксандр Новак заяўляў, што Украіна павінная заплаціць мінімум два мільярды долараў да 30 траўня.



Украіна пагаджаецца аплаціць пазыку, але толькі ў выпадку, калі Расія адмовіцца ад завышанай цаны (500 долараў за тысячу кубаметраў). Таксама ўкраінскі бок мае намер падаваць на Расію пазоў у Стакгольмскі арбітражны суд. Расія ў адказ пагражае спыненіць пастаўкі газу ва Украіну.



Еўрасаюз, які выступае пасярэднікам у канфлікце, занепакоены тым, што магчымае спыненне паставак расійскага газу ва Украіну можа прывесці да праблемаў з імпартам расійскага блакітнага паліва ў Еўропу.



Першы раўнд трохбаковых газавых перамоваў, які прайшоў 2 траўня ў Варшаве, выніку не даў.