Украінцы перакрывалі трасу на Беларусь (відэа)
Дзвесце жыхароў Жытомірскай вобласці двойчы правялі акцыю пратэсту.
На гэты крок людзі пайшлі ў роспачы — ужо 9 месяцаў работнікі горна-абагачальнага камбіната “Кварцыт” не атрымліваюць заробак, паведамляе тэлеканал ICTV.
Сума запазычанасці складае ўжо больш за 2 мільёны грыўняў (больш 250 тысяч долараў ЗША).
Абураныя работнікі завода адзначаюць: гэтай акцыяй ўсё не скончыцца. І калі да іх не прыслухаюцца і заробкаў яны не атрымаюць — пойдуць на Кіеў.