Украінцы прадаюць свае галасы на выбарах па 100 долараў
За некалькі дзён да выбараў прэзідэнта Ўкраіны з'явіўся сайт, што прапануе прадаць праз інтэрнэт свае галасы. Па звестка на раніцу 13 студзеня, на сайце "Прадам голас" было 1824 прапановы на агульную суму 1 млн 536 тысяч 737 грыўняў. Сярэдні кошт голасу — 843 грыўні (каля 100 долараў), паведамляе "Корреспондент.net".
Больш за ўсё ахвочых прадаць свой голас жыве ў Кіеве. 483 жыхары ўкраінскай сталіцы гатовыя за грошы паставіць адпаведную адзнаку ў выбарчым бюлетэні.
Максімальны кошт голасу — 800 тысяч грыўняў. Менавіта столькі патрабуе адзін з жыхароў Чарнігава. Мінімальны кошт голасу — 1 грыўня.
Дарэчы, паводле вынікаў даследавання фонду "Дэмакратычныя ініцыятывы", 76% украінцаў не збіраюцца прадаваць свой голас на выбарах. Больш за ўсё схільныя да продажу свайго голасу людзі, гатовыя прагаласаваць супраць усіх.