Украінцы спрабавалі вывезці свінец з тэрыторыі Беларусі

Памежнікі Пінскага памежнага атраду затрымалі ў вёсцы Дывін два аўтамабілі, якія былі нагружаны ломам свінца.  Кіравалі  аўтамабілямі жыхары вёскі Самары Валынскай вобласці Украіны. Усяго ўкраінцы спрабавалі вывезці каля 2 тон свінцовага лому. Заведзена адміністратыўная справа.