Украінцы заступіліся за беларускіх журналістаў

У заяве адзначаецца, што масавыя парушэнні працягваюцца з 19 снежня, паведамляе УНИАН.

"Мы, украінскія журналісты і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, патрабуем вызвалення з-пад варты нашых беларускіх калегаў, спынення прыгнёту, ганенняў і запалохванняў журналістаў, забеспячэння права на свабоднае выказванне думак, а таксама атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі”, - падкрэсліваецца ў заяве.

Акрамя таго, яго аўтары лічаць недапушчальным правядзенне ператрусаў, а таксама канфіскацыі абсталявання і носьбітаў інфармацыі, і патрабуюць вярнуць беларускім журналістам іх маёмасць.