Украінец хацеў уцячы ў Польшчу праз падкоп у Брэсце

49-гадовы грамадзянін Украіны вырашыў нелегальна ўцячы ў Польшчу праз падкоп. Месцам уцёкаў ён абраў Брэст, а не "родны" ўкраінскі ўчастак мяжы. Падкоп ён зрабіў пад самім памежным сігналізацыйным комплексам, які сочыць за сітуацыяй на кантрольна-следавой паласе і да якога ідуць усё электраніткі калючага дрота, адзначае "Беларускі партызан".

За стараннай працай украінца і заспелі беларускія памежнікі. Небарака растлумачыў, што спрабаваў трапіць за мяжу, каб пабачыцца з сваякамі. Украінец без абазнананага месца жыхарства змешчаны ў памежны ізалятар часавага ўтрымання.