Украінец Уладзімір Клічко перамог расіяніна Султана Ібрагімава

Чэмпіён IBF Уладзімір Клічко з Украіны ўпэўнена перамог у ноч на нядзелю па беларускім часе ў Нью-Ёрку чэмпіёна WBO расіяніна Султана Ібрагімава. Гэта быў аб’яднаўчы бой. Ён працягнуўся ўсе 12 раўндаў. Лік паводле суддзяў наступны: 119:110, 117:111, 118:110, інфармуе Газета.ру.

Паводле паведамлення УНІАН, паядынак паказалі 200 краінаў свету. Беларусы пабачаць яго ў запісу сёння ўвечары на тэлеканале “Лад”.