Украінскага асілка пераехалі два матацыклы і восем аўтамабіляў

Два матацыклы і восем аўтамабіляў пераехалі ўкраінскага асілка з Данецкай вобласці Дзмітрыя Халаджы і не нанеслі яму ніякай шкоды. Такім чынам быў устаноўлены новы рэкорд - асілак вытрымаў на сабе вагу каля 7 тон металу. Як паведамляе БЕЛТА, гэта была трэніроўка перад выступленнем украінца перад афіцыйнымі прадстаўнікамі Кнігі рэкордаў Гінэса.

Цяперашні рэкорд Дзмітрыя Халаджы стаў ужо 20-м яго дасягненнем.