Ўкраінская справаздача па беларускай АЭС з'явіцца праз тыдзень
Грамадскія арганізацыі Ўкраіны негатыўна ацанілі афіцыйную справаздачу па беларускай АЭС. Грамадскія слуханні наконт АЭС прайшлі 31 сакавіка ў Кіеве. Па выніках абмеркавання грамадская рада пры Мінпрыроды Ўкраіны павінна за тыдзень падрыхтаваць пратакол з адпаведнымі высновамі. Яго па дыпламатычных каналах перададуць у Беларусь. У адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі (Канвенцыя Эспо) Беларусь павінна ўлічыць гэтыя заўвагі.
Дарэчы, украінскія актывісты абмяркоўвалі беларускую АЭС яшчэ ў лютым і ўжо тады выказаліся супраць яе, адзначае БелаПАН.
Таксама глядзі:
Еўрапейская партыя зялёных адзінагалосна асудзіла праект беларускай АЭС