Украінскі "Нацыянальны Альянс" прывітаў абранне Янукевіча старшынём БНФ

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс" прывітала абранне Аляксея Янукевіча старшынём Партыі БНФ на XII з’ездзе і пажадала яму трываласці і плённай працы. "Мы спадзяемся, што пры новым кіраўніцтве Беларускі Народны Фронт стане ўплывовай сілай, якой ён быў на пачатку 1990-х гадоў. Лічым, што, выбраўшы Аляксея Янукевіча старшынёй БНФ, сябры партыі зрабілі першы крок на гэтым шляху", — гаворыцца ў звароце "Нацыянальнага Альянсу".

"Нацыянальны Альянс" з'яўляецца партнёрскай арганізацыяй "Маладога Фронту".