Украінскі «Сокал» не паляціць у Беларусь

Хакейны чэмпіянат Беларусі застаўся без замежных камандаў. Апошнім адмовіўся ад удзелу ў ім кіеўскі «Сокал».  Раней на гэты крок пайшлі латвійскія каманды «Рыга-2000» і «Металургс». Такім чынам з наступнага сезона чэмпіянат Беларусі ўжо не будзе адкрытым. 

Паводле інфармацыі прэс-службы Федэрацыі хакею Беларусі, «Сокал» знайшоў генеральнага спонсара, які жадае бачыць каманду ў вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі.

Нагадаем, што ідэя ўдзелу беларускага клубу ў расійскім чэмпіянаце не знайшла падтрымкі ў кіраўніцтва нашай краіны.

БелаПАН