Ул. Мацкевіч: Беларусі спрабуюць дапамагчы вярнуцца ў Савет Еўропы
Расія хацела б, каб Беларусь вярнулася ў Парламенцкую асамблею Савета Еўропы без выканання вядомых 12 патрабаванняў да афіцыйнага Мінску. Аднак еўрапейскія структуры занялі ў гэтым пытанні прынцыповую пазіцыю. Палітолаг Уладзімір Мацкевіч у інтэрв'ю Еўрарадыё каментуе ўчорашнюю рэзалюцыю па Беларусі. Нагадаем, учора ПАСЕ ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сістэме
крымінальнага правасуддзя Беларусі. Асамблея заклікала беларускія ўлады
ўвесці мараторый на смяротную кару і адмяніць артыкул Крымінальнага
кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя
незарэгістраванай арганізацыі.
МЗС нашай краіны назвала гэтую рэзалюцыю "контрпрадуктыўнай па сваёй сутнасці". Яна, на думку беларускага знешнепалітычнага ведамства, "грунтуецца на скажоных звестках" і "не садзейнічае наладжванню рэальнага супрацоўніцтва і дыялогу".
Уладзімір Мацкевіч лічыць, што рэзалюцыя ПАСЕ - гэта не нейкі знак камусьці ў Беларусі, а спроба дапамагчы нашай краіне вярнуцца ў Савет Еўропы:
"Я думаю, што сёння няма тых, хто не хацеў бы, каб нашая краіна вярнулася ў Раду Еўропы. Месца нашай краіны там. Іншая справа, што вярнуцца туды без выканання ўсіх тых патрабаванняў, якія высоўваюцца да сучаснай еўрапейскай краіны, немагчыма. А нашая сістэма правааховы настолькі архаічная, і настолькі неправавая, што ніякага іншага рашэння і не магло быць".