У.Лабковіч: Артыкул 193 у Беларусі могуць неўзабаве выкарыстаць
Праваабаронца Ўладзімір Лабковіч не выключае, што ў Беларусі могуць пачаць выкарыстанне артыкула 193 Крымінальнага кодэксу. Ён прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Артыкул можа быць адноўлены ў любы момант, лічыць праваабаронца. З 2007 года артыкул 193 не выкарыстоўваўся. У 2008 годзе тагачасная намесніца галавы прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч заяўляла, што яго трэба перанесці ў Адміністрацыйны кодэкс.
Але цяпер адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ужо не адменяць. Еўрасаюз павінен патрабаваць ад беларускіх уладаў адмену артыкула — адразу пасля вызвалення палітвязняў. Такое меркаванне праваабаронца Ўладзімір Лабковіч выказаў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Ад артыкула 193 могуць пацярпець, напрыклад, актывісты “Маладога фронта” і “СтудРады” — у памяшканні, дзе месціцца офіс апошняй, якраз адбыўся ператрус. Прычым фармальнай нагодай для ператрусу было менавіта тое, што арганізацыя незарэгістраваная. З такой самай нагоды трэслі офіс праваабарончага цэнтру “Вясна”.