Уладальнікам "Крыштальнай Паўлінкі" стаў Генадзь Гарбук

Генадзь Гарбук, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народны артыст Беларусі стаў уладальнікам "Крыштальнай Паўлінкі", вышэйшай узнагароды за яркае жыццё ў тэатры. 
Гэты і іншыя крыштальныя прызы Беларускага саюза тэатральных дзеячоў знайшлі сваіх уладальнікаў у Міжнародны дзень тэатра, які адзначаўся 27 сакавіка. Уручаючы ўзнагароды, міністр культуры Павел Латушка адзначыў, што іх недастаткова для таго, каб выказаць артыстам удзячнасць за ўсё, што яны робяць. На думку міністра, беларусы могуць ганарыцца сваёй тэатральнай школай, тэатральным мінулым і тым, што маюць цяпер, паведамляе БЕЛТА.


Фота — nv-online.info