Улады абяцалі падумаць пра знос помніка Леніну ў Мазыры
Улады абяцалі разгледзець прапанову актывіста апазіцыі Паўла Наздры пра знос помніка Леніну ў Мазыры на чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага савета дэпутатаў. Як паведаміў БелаПАН П.Наздра, гэтую прапанову ён накіраваў старшыні Мазырскага райсавета дэпутатаў Леаніду Пісаніку 29 лістапада. Актывіст лічыць існаванне помніка Леніну гістарычнай несправядлівасцю і агульнанацыянальнай абразай і паабяцаў гарадскім уладам, што расходы па дэмантажы помніка будуць пакрытыя шляхам збору ахвяраванняў.
2 снежня П.Наздра атрымаў адказ ад старшыні раённага савета, у якім зазначана, што прапанова актывіста будзе разгледжана на прэзідыуме савета дэпутатаў. Пра вынікі заяўніка паінфармуюць. На просьбу П.Наздры прысутнічаць пры разглядзе пытання старшыня райсавета адказаў, што ў гэтым няма неабходнасці.