Улады Брытаніі змагаюцца супраць занадта дарагой школьнай формы
Урад загадае школам Англіі прыняць меры для таго, каб форма навучэнцаў не была занадта дарагой.
Намеснік міністра адукацыі Дэвід Лоўз заявіў, што хоча спыніць практыку, пры якой кожная школа абавязвае бацькоў купляць школьную форму толькі ў аднаго пастаўшчыка. На думку чыноўніка, як перадае ВВС, гэта вядзе да завышэння коштаў.
Прафсаюз настаўнікаў ужо заявіў, што новых загадаў міністэрства недастаткова і неабходна прыняць новае заканадаўства наконт школьнай формы.
Паводле даследавання, праведзенага летась, 75% школ у Англіі абмяжоўваюць волю выбару бацькоў у тым, дзе купляць школьную форму для сваіх дзяцей.
Фота — charla.ru