Улады Казахстану здушылі бунт вязняў
У Казахстане войскі аднавілі кантроль над турмой, дзе з панядзелка ішлі забурэнні, выкліканыя незадаволенасцю вязняў умовамі зняволення. У выніку двухдзённага націску і сённяшняга здушэння бунту загінуў адзін чалавек, а не менш як 60 атрымалі раненні, паведамляе Радыё Свабода.
Колькасць ахвяр можа павялічыцца, бо вайскоўцы працягваюць абшукваць памяшканні турмы. На здушэнне забурэнняў былі пасланыя 120 салдат.
Колькасць ахвяр можа павялічыцца, бо вайскоўцы працягваюць абшукваць памяшканні турмы. На здушэнне забурэнняў былі пасланыя 120 салдат.