Улады Пакістана “забанілі” YouTube
Урад Пакістана заблакаваў
доступ да папулярнага відэасэрвісу - парталу YouTube. Такое рашэнне было прынята
ўладамі Пакістана на мінулым тыдні. Дзяржаўныя службоўцы назвалі
прычынай гэтага «блюзнерскія» матэрыялы, нібыта размешчаныя на партале YouTube. Так, улады Пакістана незадаволеныя тым, што праз відэасэрвіс можна
атрымаць доступ да відэаролікаў і дакументаў, абразлівых для ісламу. У
прыватнасці, маюцца на ўвазе скандальныя дацкія карыкатуры на прарока Мухамеда.
Нагадаем, што публікацыя гэтых карыкатур у дацкіх газетах справакавала акцыі пратэсту ў шэрагу мусульманскіх краінаў, у выніку чаго загінулі некалькі дзесяткаў чалавек.
Таксама, як паведамляе Kompulenta.ru, на рашэнне пакістанскіх уладаў аб блакаванні YouTube магло паўплываць з'яўленне на партале трэйлера фільма галандскага заканадаўца Гірта Уайлдерса, у якім іслам паказаны з адмоўнага боку.
Апроч іншага, улады Пакістана рэкамендуюць карыстальнікам звярнуцца да адміністратараў YouTube.com з просьбай прыбраць з парталу абразлівыя для ісламу матэрыялы. Калі просьба будзе задаволеная, доступ да відэасэрвісу можа быць адноўлены.
Адзначым, што дзеянні пакістанскіх правайдэраў, змушаных зачыніць доступ да YouTube, прывялі да таго, што праблемы пры працы з відэасэрвісам у мінулую нядзелю паўсталі і ў жыхароў іншых краінаў.
У выніку, пры спробе наведвання YouTube карыстальнікі перанакіроўваліся па іншых адрасах. Фактычна, партал на некалькі гадзінаў апынуўся недаступны ва ўсім свеце.
Нагадаем таксама, што доступ да парталу YouTube ужо блакавалі іншыя краіны. Так, увосень 2007 года доступ да папулярнага відэахостынгу быў зачынены для турэцкіх карыстальнікаў. А ўсё праз з'яўленне на YouTube ролікаў, дзе крытыкаваліся ўлады краіны. Таксама YouTube неаднаразова станавіўся прычынай незадаволенасці ўладаў Таіланда, Бразіліі ды Марока.
Фота: www.dpk.com.ua