Улады Паўночнай Асеціі пачынаюць эвакуацыю ўцекачоў
У сувязі з абвастрэннем канфлікту з Грузіяй улады Паўднёвай Асеціі збіраюцца эвакуяваць 400-500 чалавек на працягу бліжэйшых сутак. Пра гэта ў эфіры тэлеканала НТВ паведаміў глава урада рэспублікі Юры Марозаў. Эвакуацыя будзе працягвацца яшчэ некалькі дзён.
Першымі рэспубліку пакідаюць дзеці і жанчыны. Яшчэ 2-га жніўня, пасля начнога абстрэлу, у выніку якога ў Паўднёвай Асеціі загінулі шэсць чалавек, людзі сталі з'яжджаць з аддаленых сёлаў рэспублікі. У нядзелю шмат хто з бацькоў вырашыў вывезці дзяцей і з Цхінвалі.
Па словах міністра адукацыі Паўднёвай Асеціі Заміры Джыоевай, плануецца вывезці ўсіх дзяцей, бацькі якіх выказалі такое жаданне. Дзяцей уладкуюць у спартова-аздараўленчых лагерах і санаторыях Паўночнай Асеціі.
З аддаленых вёскаў Паўднёвай Асеціі дзяцей эвакуююць у суправаджэнні расійскіх міратворцаў, паколькі дарога да Цхінвалі праходзіць праз населеныя пункты, дзе жывуць у асноўным грузіны.
РІА-Навіны