Улады перавыканалі план па лібералізацыі эканомікі?
Да 10 сакавіка улады павінны былі выканаць 24 пункты з плану па лібералізацыі эканомікі. Між тым, на сайце Саўміна пазначана ўжо 28 дакументаў, прынятых падчас рэалізацыі плану. 16 студзеня ў Беларусі быў зацверджаны “План першачарговых мерапрыемстваў па лібералізацыі ўмоваў здзяйснення эканамічнай дзейнасці ў 2009 годзе”, які складаецца з 52 пунктаў. Сярод іх – скасаванне некаторых абмежаванняў па заробках, спрашчэнне падатковай сістэмы, аптымізацыя памеру арэнднай платы, удасканаленне цэнавога рэгулявання ды іншае.
Шмат з пунктаў, якія мусілі быць выкананыя яшчэ ў лютым ці ў пачатку сакавіка, усё яшчэ не выкананыя. Прэс-сакратар Савета міністраў Аляксандр Цімашэнка кажа, што тэрміны працоўныя. Некаторыя пастановы, да прыкладу, былі прынятыя нават датэрмінова.
Аляксандр Цімашэнка: “Тэрміны-то працоўныя. Гэтыя тэрміны чыноўнікі самі для сябе ўсталёўваюць, а не для кагосьці. Таму некаторыя дакументы прынятыя датэрмінова, некаторыя патрабуюць дадатковага ўзгаднення. Таму гэта нармальны працоўны працэс”.
На сайце Савета міністраў ёсць нават асобны раздзел па рэалізацыі Плану. Там змяшчаюцца ўжо рэалізаваныя мерапрыемствы і толькі запланаваныя. Справаздачы міністэрствы пакуль не даюць. Усю інфармацыю адсочвае сам спадар Цімашэнка.
Пунктаў па лібералізацыі на сайце Саўміна больш за 52. Па-першае, там аб'яднаныя два планы - 2008 і 2009 года. Па-другое, туды змяшчаюцца і пастановы, якія ўвогуле не ўваходзяць ні ў адзін з планаў, аднак якія Аляксандр Цімашэнка адвёў да ліку тых, што прасоўваюць нашую краіну на шляху да лібералізацыі.
Аляксандр Цімашэнка: "У нас, напрыклад, ёсць цэлы шэраг пастановаў Ураду, якія былі прынятыя ў выкананне Дэкрэту № 1. У плане яны, натуральна, не былі прапісаныя. Але ў самім дэкрэце паручэнне было Савету міністраў прывесці ў адпаведнасць. Таму мы даем нават шырэй інфармацыю, чым было прапісана ў плане па лібералізацыі".
Эканаміст Яраслаў Раманчук ухваляе план. Аднак лічыць, што робіцца ўсё гэта толькі дзеля "птушачкі". Палітыка, якую сёння праводзіць дзяржава, на думку Раманчука, паказвае, што яна нават не прыступіла да выканання некаторых сапраўды першачарговых пунктаў. Усё выкананае на фоне іх проста губляецца.
Яраслаў Раманчук: "Не выкананы пункт па цэнавой лібералізацыі, таму што ўсе цэны яшчэ знаходзяцца пад дзяржаўным кантролем. Не пачалася яшчэ лібералізацыя валютнага рынку, што стварае цяжкасці для інвестараў і мерапрыемстваў. Няма прагрэсу ў прыватызацыі. Не адвязаныя плацяжы і падаткі ад еўра і долараў, што павялічвае выдаткі бізнэсу ў сітуацыі, калі кошты ідуць уверх. Няма прагрэсу ў зніжэнні падаткаў, ліквідацыі ліцэнзіяў на рознічны гандаль. Калі планы выконваюцца, гэта добра. А ў нас гэта ўсё больш для "галачкі”, а не для працы".
А гэтых "птушачак", між іншым, на сайце Савета міністраў ужо даволі шмат. Імі там пазначаюць ужо прынятыя пастановы, што садзейнічаюць лібералізацыі. Гаворыць Аляксандр Цімашэнка:
""Птушачак" дастаткова шмат. І зараз вось прымаецца яшчэ адна пастанова Ўраду. Гэтая пастанова тычыцца здзяйснення адміністрацыйных працэдур у сферы аховы здароўя".
Сярод рэалізаваных мерапрыемстваў ёсць, да прыкладу, пастановы ды ўказы ў сферы падаткаў, арэнднай платы, сертыфікацыі, цэнаўтварэння, заробкаў ды іншых.
Фота bymedia.net