Улады самаабвешчанай рэспублікі Косава пачалі выдачу ўласных пашпартоў

Прэм’ер-міністр Косава Хашым Тачы ўручыў сёння першыя пашпарты з надпісам “Рэспубліка Косава”, паведамляе сайт В92. Нагадаем, сербскі край Косава, населены пераважна этнічнымі албанцамі, абвясціў незалежнасць ад Сербіі ў лютым 2008 года. Статус Косава ў якасці незалежнай дзяржавы прызнала вялікая колькасць краін-чальцоў Еўрасаюза, а таксама ЗША.