Улады Венесуэлы замянілі "Выратавальнікамі Малібу" мультсерыял "Сімпсаны"
Нацыянальная камісія па тэлекамунікацыях Венесуэлы, якая ужо раней па
патрабаванні прэзідэнта Уга Чавеса забараніла паказ мультсерыяла
"Сімпсаны", аддала яго эфірны час пад паказ серыяла "Выратавальнікі
Малібу". Пры гэтым службоўцы не змаглі растлумачыць, чаму яны лічаць "Выратавальнікаў", у якіх некалі зіхцела Памэла Андэрсан, больш адпаведным відовішчам для дзяцей, дзеля якіх і быў зняты з эфіру мультфільм, прысвечаны прыгодам Сімпсанаў.
Трансляцыя 11 і 12 сезонаў "Выратавальнікаў Малібу" з Дэвідам Хасельхофам у галоўнай ролі пачалася ў пятніцу, 4 красавіка, па венесуэльскім тэлеканале Televen.
Тэлесерыял "Выратавальнікі Малібу" занесены ў кнігу рэкордаў Гінэса як тэлешоў з самай вялікай аўдыторыяй у свеце. За прыгодамі герояў шоў сочыць больш за мільярд чалавек.
Фота: www.x-top.org