Уладзімір Ігнацік абышоў у рэйтынгу Максіма Мірнага

Асацыяцыя тэнісістаў‑прафесіяналаў апублікавала свежы рэйтынг ліст. Паводле яго Максім Мірны зляцеў на 519‑е месца, за два тыдні апусціўшыся на 143 пазіцыі.
Яго ў рэйтынгу АTP абагнаў Уладзімір Ігнацік, які цяпер займае 425 радок, Уладзімер Ваўчкоў — 544‑ы, Андрэй Каратчэня — 587‑ы.

У рэйтынгу дуэтаў пара Макс Мірны і Джэймі Мюрэй займаюць 14-ю пазыцыю, у індывідуальным рэйтынгу парных тэнісістаў Мірны апусціўся на чатыры пазіцыі і ўжо трыццаты.

“Наша ніва”