Уладзімір Мацкевіч: Барацьба кланаў яшчэ будзе працягвацца
Сённяшнія астаўкі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана і кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Генадзя Нявыгласа каментуюць палітолаг Уладзімір Мацкевіч і палітык Сяргей Гайдукевіч. Уладзімір Мацкевіч лічыць, што для барацьбы кланаў "цалкам прыспеў час":
"Відавочна, што гэты "ператрус" звязаны менавіта з падзелам улады і з перадзелам уплыву на вышэйшую ўладу. І такія рэчы ніколі не адбываюцца з поўнай перавагай бакоў. Я думаю, што гэтая барацьба, гэтая валтузня, яна яшчэ пэўны час будзе працягвацца. Таму хуткіх зменаў у палітыцы чакаць не даводзіцца. Больш таго, калі яны і магчымыя, то толькі ў галіне эканамічнага пераразмеркавання".
Сяргей Гайдукевіч яшчэ ў лютым сёлета ў інтэрв'ю Еўрарадыё прагназаваў "гучныя адстаўкі". Цяпер ён кажа, што "ніякай сенсацыі ці нечаканасці" ў гэтым рашэнні не бачыць. Гайдукевіч перакананы, што Лукашэнка зрабіў "своечасовае і зусім зразумелае рашэнне". Ён прагназуе прыход на месца Шэймана і Нявыгласа вядомых усім людзей:
"Я думаю, што гэта будуць людзі вядомыя, якіх відаць ужо сёння... Тое, адкуль будуць гэтыя людзі, з якога звяна ўлады, я думаю, што ў гэтым выпадку ніякай ролі не адыгрывае".