Уладзімір Някляеў знаходзіцца за кратамі
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску эксперт кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Фядута. Такім чынам, за кратамі ў Мінску апынуліся тры актывісты кампаніі. Акрамя Някляева затрыманыя таксама галоўны рэдактар газеты "Товарищ" Сяргей Вазняк і сябра АГП Андрэй Дзмітрыеў.
Як паведамляла Еўрарадыё, ператрусы ў офісах кампаніі "Гавары праўду" пачаліся 18 траўня. На наступны дзень яны працягнуліся. Міліцыянты канфіскоўваюць аргтэхніку, друкаваныя матэрыялы і паветраныя балонікі з надпісам "Гавары праўду".
***
Старшыня Еўрапарламента рыхтуе заяву па ператрусах у Беларусі. Пра гэта Ежы Бузэк паведаміў кіраўніку АГП Анатолю Лябедзьку, які цяпер знаходзіцца ў Страсбургу.