Уладзімір Самсонаў выйшаў у паўфінал Суперкубка па настольным тэнісе

Беларус Уладзімір Самсонаў паспяхова пераадолеў папярэдні этап розыгрышу Суперкубка Еўропы па настольным тэнісе. Спаборніцтвы адбываюцца ў расійскім Екацярынбурзе.
У стартавым паядынку групы А лідар беларускай зборнай разграміў румына Адрыяна Крыжана – 3:0. А потым наш суайчыннік з аднолькавым лікам 3:1 узяў верх над немцам Крысціянам Зусам і расіянінам Рыгорам Уласавым.

У паўфінале беларус сустрэнецца з прадстаўніком Нямеччыны Дзмітрыем Аўчаровым, перадае БЕЛТА.