Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 70
12 студзеня музычная супольнасць Беларусі адзначае 70-годдзе са дня нараджэння заснавальніка і кіраўніка легендарных “Песняроў” Уладзіміра Мулявіна.
Мулявін – адзін з нешматлікіх савецкіх музыкаў, які здолеў вывесці свой
калектыў на сусветны ўзровень: стылістыка “Песняроў” угадвалася з
першых нот, высокае мастацкае майстэрства каманды Мулявіна не мела сабе
роўных.
Дзякуючы Мулявіну, беларуская народная песня загучала
ва ўсім свеце, менавіта ён стаў пачынальнікам стылю фолк-мадэрн, які
расквітнеў ў Беларусі ў 90-х гадах.
12 студзеня ў зале
філармоніі, дзе знаходзілася база мулявінскіх “Песняроў” і дзе
размешчаны музей вялікага артыста і чалавека, пройдуць святкаванні з
нагоды юбілею музыкі. У праграме “Незабыўнае” прагучыць рок-паэма
“Гусляр” Мулявіна-Лучанка, а таксама песні “Песняроў” у выкананні
сучасных артыстаў.
Светлая памяць Песняру...

Фота: www.festival.vitebsk.by, www.1-film-online.com