Ума Турман стане алкагалічкай

Амерыканская актрыса Ума Турман прыняла запрашэнне выканаць ролю былой алкагалічкі ў тэлевізійнай драме "My Zinc Bed" ("Цынкавы ложак"). Фільм па аднайменнай п'есе брытанскага драматурга Дэвіда Хэйра здымаецца па замове тэлеканала BBC 2 і амерыканскай кабельнай сеткі HBO. Паводле The Guardian, партнёрам Турман па праекце стануць брытанскія тэатральныя і кінаакцёры Падзі Консідайн і Джонатан Прайс.

Рэжысёрам фільма абраны Энтані Пэйдж. Драматургам стужкі стане Дэвід Хэйр, вядомы і як сцэнарыст, і як рэжысёр. За сцэнар да фільма "Thе Hours" ("Гадзіны", 2002) Стывена Долдры ён быў намінаваны на "Оскар", а за рэжысуру карціны "Wetherby" (1985) ён атрымаў "Залатога мядзведзя" на Берлінскім кінафэсце.

Фота: hogsmeade.pl