Ума Турман судзіцца з французскімі парфумерамі

Вядомая галівудская актрыса Ума Турман накіравала ў суд пазоў супраць вядомай французскай парфумерна-касметычнай кампаніі Lancome за нелегальную рэкламу.
Актрыса патрабуе 15 мільёнаў долараў кампенсацыі за тое, што кампанія працягвала выкарыстоўваць яе твар пасля заканчэння кантракту.

38-гадовая актрыса дадала, што Lancome Parfums et Beaute & Cie павялічыла аб'ём продажаў, зарабіла "аўтарытэт, прэстыж і рынкавыя пазіцыі", дазваляючы выкарыстанне яе твару і імя ў рэкламе рознічных гандляроў і іншых камерсантаў пасля заканчэння тэрміна дзеяння дамовы.

У той жа час, паводле ўмоваў падпісанага ў 2000 годзе кантракта, Турман выплачвалася 5,8 мільёнаў долараў за першыя два гады супрацоўніцтва і па 3,1 мільёна за кожны год у выпадку падаўжэння кантракту яшчэ на два гады.

Разам з тым адвакаты Lancome заявілі, што касметычная фірма нічога не парушала, а ў дамове з Турман было выразна прапісана, што кампанія не нясе адказнасці, калі трэція асобы выкарыстаюць яе імя і твар пасля заканчэння тэрміна дамовы.

Фота: craighardy.blogspot.com