Уначы 2 і 3 траўня ў Беларусі чакаюцца замаразкі

У першы дзень траўня ўслед за халодным атмасферным фронтам на тэрыторыю Беларусі прыйдзе халоднае паветра з поўначы Еўропы. Таму надвор'е, адзначае БЕЛТА, чакаецца пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах Гомельшчыны магчымы кароткачасовы дождж. Уздымецца парывісты паўночна-ўсходні вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да плюс 6 градусаў, на паўднёвым усходзе да плюс 10 градусаў. Удзень 1 траўня яна не перавысіць 11-17 градусаў цеплыні.

У суботу 2 траўня і ў нядзелю 3 траўня чакаецца малавоблачнае, без ападкаў надвор'е. У начны час тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

У шмат якіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры 2 і 3 траўня чакаюцца замаразкі да 1-3 градусаў. А ўдзень 2 траўня тэмпература паветра будзе 13-20 градусаў цеплыні. У нядзелю, 3 траўня, днём паветра прагрэецца да 17-22 градусаў.