Уначы гарэў "Гомсельмаш"

12 лютага ў 1.13 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні ў цэху вытворчага аб'яднання "Гомсельмаш". Пажар узнік у фарбавальнай камеры цэха афарбоўкі і зваркі. Аператыўная праца заводскай службы аховы дазволіла выратавальнікам своечасова лакалізаваць загаранне і не дапусціць распаўсюджвання агню. Ад пажару пацярпелі толькі малаважныя пашкоджанні вытворчага ўчастку, інфармуе БЕЛТА.