Уначы на Брэстчыне чакаецца да 25 градусаў марозу

Да 25 градусаў марозу чакаецца на Брэстчыне ўначы з суботы на нядзелю. Тэмпература паветра будучай ноччу па краіне пераважна складзе 11-17 градусаў. Днём будзе 8-14 градусаў ніжэй за нуль, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на рэспубліканскі гідраметэацэнтр.