Уначы ў Дзятлаўскім раёне сутыкнуліся цягнікі
Аднак значных наступстваў здарэння не было, не спыняўся і рух на чыгунцы.
Уначы 3 сакавіка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці адбылося сутыкненне па датычнай двух грузавых цягнікоў. У Наваельні адзін цягнік закрануў апошні вагон іншага, які стаяў на станцыі.
Як інфармуе БЕЛТА, пашкоджанні атрымалі радыятар цеплавоза, амартызатар вагона. Аднак рух на чыгунцы не спыняўся.
Фота: ria.ru