Уначы ў Мінску на адных прасцінах вісела дзяўчына (фота)

Усё здарылася на вуліцы Алтайскай, паведамляе БЕЛТА. У дзяжурную частку паступіла паведамленне, што на ўзроўні шостага паверха дзевяціпавярховага дома на прасцінах павісла маладая жанчына. "Калі да месца выкліку прыехалі ратавальнікі, на падаконніку акна 4-га паверха дзевяціпавярховага жылога дома спінай да работнікаў МНС стаяла дзяўчына. Ратавальнікі правялі мерапрыемствы па ўстаноўцы пнеўматычнай падушкі "Куб жыцця" на зямлі. Праз прыпаркаваны аўтатранспарт жыхароў дома ўсталяваць аўталесвіцу або каленчаты пад'ёмнік некалькі хвілін было немагчыма", — распавялі ў МНС.

Праз нейкі час ратавальнікі змаглі перанесці дзяўчыну на адзін з балконаў, адкуль знялі яе на зямлю пад’ёмнікам. Цяпер абставіны незвычайнага здарэння высвятляе міліцыя.

Фота — МНС