Уначы ў Мінску падпалілі адразу тры аўтамабілі (фота)
У Мінску мінулай ноччу невядомы ці невядомыя падпалілі адразу тры аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя на праезнай частцы. Здарэнне адбылося на вуліцы Лермантава пасля трэцяй гадзіны. Як паведамляе прэс-служба МНС, цалкам былі пашкоджаныя "Фольксваген Пасат" (2006 года выпуску), "Пежо 307" (2003 г. в.) і "Опель Астра" (1992 г. в.). Праводзіцца расследаванне.
Фота: МНС