Уначы ў Салігорску гарэў інтэрнат
Пажар у 9-павярховым будынку інтэрната ліцейна-механічнага завода “Універсал” адбыўся ў Салігорску мінулай ноччу. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведамляе "Интерфакс". Узгаранне адбылося на другім паверсе. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з будынка інтэрната 45 чалавек, пацярпелых няма. Пашкоджаная маёмасць у адным з пакояў.
Меркаванай прычынай пажару стала кароткае замыканне ў электраправодцы тэлевізара замежнай вытворчасці 2004 года выпуску, які знахадзіўся ў рэжыме чакання.
Меркаванай прычынай пажару стала кароткае замыканне ў электраправодцы тэлевізара замежнай вытворчасці 2004 года выпуску, які знахадзіўся ў рэжыме чакання.