Унікальная знаходка падчас рэстаўрацыі "састарыла" Сынковіцкую царкву
Пад слаямі фарбы і тынкоўкі хаваліся старажытныя графіці.
Унікальная знаходка выяўлена ў час рэстаўрацыі царквы абарончага тыпу, што знаходзіцца ў Сынкавічах Зэльвенскага раёна. На паўднёвай сцяне храма пад слаямі фарбы і тынкоўкі хаваліся старажытныя графіці, якія ўтрымліваюць цытату з Евангелля на старажытнагрэчаскай мове.
Паводле слоў дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры архітэктурнага факультэта БНТУ Генадзя Лаўрэцкага, дата, пазначаная побач з надпісамі, дазваляе гаварыць пра тое, што гэта царква намнога старэйшая, хоць лічыцца, што храму ў Сынкавічах больш за 600 гадоў. Мяркуецца, што спачатку, з XIV стагоддзя, гэта была проста крэпасць, а потым яе перабудавалі ў царкву, піша "Народная газета".