Унікальны беларускі храм замаскіравалі пад лазню
Жыхар вёскі Ганчары Рыгор Бондзіч збудаваў царкву на ўласным гародзе. Яго сын сцвярджае: пасля на такі ж манер пачалі будаваць цэрквы ў беларускіх зонах. Тая самая ўнікальная царква збудаваная на гародзе сям’і Бондзічаў у вёсцы Ганчары Пінскага раёна. І сёння яна выглядае дагледжанай і цікавай. Стаіць сярод сліваў у пятнаццаці метрах ад цаглянай хаты. На цэркаўцы ўсталявана чатыры залацістыя купалы.

Карэспандэнта Еўрарадыё сустрэў Павел Бондзіч, сын народнага адраджэнца праваслаўнай веры на Піншчыне. Сын пачаў расказваць пра ідэю будаўніцтва унікальнага храма з інтанацыяй нібы чытаў жыціе. Высветлілася, што сам Павел у свой час правучыўся два гады ў духоўнай семінарыі.
Павел Бондзіч: “Мой бацька праваслаўны, дзе ён толькі ні быў, нават у Германіі быў... Усё пачалося ў 1990-1991 годзе. Бацька і яго сябар Віктар Лушчык ездзілі раней ў Пачаеў...”

Спадар Павел запэўнівае, што “храм на гародзе” меўся стаць першым крокам аднаўлення старажытнай Турава-Пінскай епархіі.
Павел Бондзіч: “Ездзілі-ездзілі, часцяком і я ездзіў. І па дарозе яны пазнаёміліся з адным чалавекам. І высветлілася, што ён скончыў менавіта Пінскую духоўную семінарыю. Так усталявалася сувязь. А потым з тым чалавекам згаварыліся: “А давай, можа, як-небудзь адродзім Турава-Пінскую епархію?”. Ездзілі неаднаразова да Філарэта, прыязджаў Філарэт не аднойчы сюды”.
А каб ворагі праваслаўнай веры не ўчынілі якога ліха, а па словах Паўла Бондзіча ў пачатку 90-х да веры далёка не ўсе ставіліся прыязна, бацька напачатку замаскіраваў сваю царкву пад лазню. А цікаўным людзям пра новую пабудову адказваў наступнае:
Павел Бондзіч: “Што ты тут, Максімавіч, будуеш? А ён кажа: “Лазню”. А калі ўжо ён пачаў дах, купалы ставіць, то ўсе зразумелі, што да чаго”.
Спадар Павел правёў нас у сваю цэркаўку. А там — іконы, сапраўдны разны алтар, іканастас, запаленыя свечкі. Усё — як у сапраўднай праваслаўнай царкве.
Павел Бондзіч расказвае, што хоць Турава-Пінскую епархію аднавіць не ўдалося (сёння існуе дзве епархіі — Тураўская і Пінская, — Еўрарадыё), але цэркаўка вёскі Ганчары стала пачаткам храмаў у беларускіх зонах.
Павел Бондзіч: “Епіскап Сцяфан асвячаў яе. Ён з-пад Мінска, служыў у Жыровічах. У гэтай царкве ёсць усё, толькі ў малых памерах. Пісалі бацьку нават з зонаў, пыталіся, што ды як. З таго часу і на зонах пачалі паўставаць такія самыя цэрквы”.
Сам Павел Бондзіч духоўную семінарыю не скончыў і сёння працуе ў прамысловасці. Службы ва ўнікальнай царкве не адбываюцца ўжо як чатыры гады. Але “храм на гародзе” вёскі Ганчары ўжо ўвайшоў у гісторыю хрысціянскай веры на Беларусі як адна з самых нестандартных святыняў.

Фота аўтара