Універмаг "Беларусь" гарэў ад кароткага замыкання

Кароткае замыканне свяцільніка стала прычынай пажару ва ўнівермагу "Беларусь". Здарэнне адбылося 13 снежня.  На першым паверсе будынка ўнівермага загарэліся елачныя ўпрыгожванні. З крамы эвакуявалі каля тысячы чалавек. Загаранне ліквідавалі за 15 хвілін. Шкоду адміністрацыя крамы ацэньвае як малазначную.

Усяго за мінулыя выходныя ў сталіцы адбылося 4 пажары. Іх прычынамі сталі парушэнні правіл эксплуатацыі электраабсталявання.

"Мінск-навіны"