Унучка Чарлі Чапліна стане жонкай Вільгельма Тэля
Унучка Чарлі Чапліна Кіра Чаплін здымецца ў швейцарскім фільме "Вільгельм Тэль". Яна выканае адну з галоўных роляў - жонку Тэля Гедвігу.
Паводле звестак Variety, бюджэт карціны складае 60 мільёнаў долараў. Рэжысёрам праекту стане Іэн Куін, для якога гэты фільм будзе першай паўнаметражнай карцінай. Дагэтуль ён займаўся пастаноўкай трукаў і кіраваў трупамі каскадзёраў.
Сцэнар да карціны напісаны Карнэліусам Шрэгле і заснаваны паводле драмы Фрыдрыха Шылера "Вільгельм Тэль".
Стужка будзе здымацца ў Люцэрне і іншых кутках Швейцарыі. Пачатак здымак запланавана на восень 2008 году.
Нагадаю, што Вільгельм Тэль - герой швейцарскай легенды XIV стагоддзя, выдатны арбалетчык, якога Геслер, аўстрыйскі намеснік, вымусіў стрэліць у яблык, што ляжаў на галаве сына Тэля.
Пасля Тэль забіў намесніка Геслера, і гэта стала сігналам да народнага паўстання супраць аўстрыйцаў.
Фота: www.exposay.com