Упершыню створаныя робаты, здольныя думаць самастойна — Адам і Ева
Адам (Adam) названы ў гонар першага чалавека. Гэта робат, які ўпершыню ў гісторыі можа збіраць і развіваць веды без удзелу чалавека. Яго стварыў калектыў навукоўцаў Абэрыствіцкага універсітэта (Aberystwyth University) пад кіраўніцтвам праф. Роса Кінга (Ross King).
Адам сфармуляваў гіпотэзу ўтварэння пекарскіх дрожджаў і выканаў серыю эксперыментаў без удзелу навукоўцаў-людзей. Вынікам сталі адкрыцці ў галіне геннай інжынерыі дрожджаў. Рос Кінг заявіў, што ў будучым робаты з інтэлектам будуць дапамагаць навукоўцам, робячы за іх складаную і нудную эксперыментальную працу.
Цяпер навукоўцы завяршаюць стварэнне робата Евы (Eve), якая разам з Адамам правядзе шэраг даследаванняў у галіне лячэння малярыі. “Адам – доследны ўзор. Ева – лепей распрацаваная мадэль”, - заявіў Рос Кінг.
TimesOnline