Упершыню ў Беларусі "МОЖНО!"
Фестываль актуальнай беларускай музыкі “МОЖНО!” прыдумаў Папа Бо (дырэктар прома-агенцтва “Bo-Promo”). У 2008 і 2009 гадах фестываль праходзіў ў Маскве, а 22 студзеня фэст упершыню пабачаць самі беларусы
Варта адзначыць, што фестываль “МОЖНО!”–— гэта не чарговы фэст беларускай музыкі, а даволі моцны тавар на музычным рынку. Дакладней, на незалежным і непапсовым (нефарматным) яго сегменце. Па прычынах складанасці вядзення музычнага бізнесу ў Беларусі, беларускі фестываль нарадзіўся ў Расіі і толькі свой трэці год адзначыць на этнічнай Радзіме.
Калі "МОЖНО!" упершыню прагучаў у Расіі, то адразу ж прыцягнуў ўвагу самых вядомых расійскіх постацяў свету незалежнага мастацтва.
Напрыклад, вынікамі “МОЖНО!”-2008 стала супрацоўніцтва з самым буйным фестывалем нефарматнай музыкі “Пустые Холмы” і з кампаніяй гуказапісу “Снегири-музыка”. Менавіта там выйшаў альбом гурта “Петля Пристрастия” - “Всем доволен”.
У 2009 годзе адзін з вядомых расійскіх рэсурсаў www.openspace.ru у якасці спецыяльнага праекту на адмысловай старонцы размясціў зборнік трэкаў ад удзельнікаў фестывалю “МОЖНО!”.
Усе трэкі можна скачаць бясплатна, што музрэдакцыя Еўрарадыё і раіць вам зрабіць, каб вы не здзіўляліся таму, што пачуеце ў клубе "Рэактар" 22 студзеня.
“МОЖНО!” транслюе сабе як фестываль актуальнай беларускай музыкі. Папа Бо, прадзюсер гэтага фестывалю, кажа, што часта чуе папрок, нібыта, ён сабраў суполку сваіх сяброў і абвясціў іх “актуальнай музыкай”, таму патлумачыў, як насамрэч ён разумее гэты тэрмін.
Папа Бо: “Актуальны” — гэта злабадзённы, своечасовы і сучасны. Прынамсі, так напісана ў слоўніку Даля. У “Бо-промо” — гэта музычныя калектывы, якія вартыя таго, каб прадстаўляць Беларусь за яе межамі. І толькі яны”.
На пытанне, хто фармуе кола гуртоў, з якімі супрацоўнічае агенцтва, Папа Бо адказаў, што галоўнае “журы” –— гэта слухачы, якія прыходзяць на канцэрты:
Папа Бо: “Актуальнасць гурта вызначае публіка. Мы робім канцэрты і аналізуем рэакцыю публікі з розных краін. Часам гэта рызыка, бо ведаем, што сёння прыйдуць дзесяць чалавек, але заўтра гэтыя дзесяць прывядуць з сабой яшчэ сто. Яшчэ мы аналізуем рэакцыю інтэрнэту”.
Трапіць у тусоўку “Бо-Промо” нескаладана. Бо кажа, што правілы гульні ў яго камандзе простыя. Вы мусіце граць неардынарную, аўтэнтычную і цікавую музыку, якая не абмяжоўваецца жанравымі накірункамі.
Але ў бліжэйшы час Бо не плануе ніякіх пашырэнняў, таму што на дадзены момант працоўны рэсурс праекту вельмі маленькі. “Бо-Промо” па-ранейшаму запрашае людзей, гатовых дя супрацоўніцтва.
Міхей Насарогаў (праект "RockerJocker"), які прысутнічаў на прэс-канферэнцыі з нагоды фестывалю “МОЖНО!”, папярэдзіў асабліва ўражлівых людзей, што “Бо-Промо” –— гэта не секта і паскардзіўся на агрэсіўны тон размоў пра музыку праектаў “Бо-Промо”:
“Я не магу зразумець, адкуль бярэцца такая агрэсія ў наш бок. Мне падаецца, што гэта памылка, ўспрымаць нас як нейкую секту. Бо, калі ў лакальнай краіне такая лакальная групоўка выклікае непаразуменні… Вучыцеся любіць нас! Дапамагайце!”
Света Бень (гурт “Серебряная Свадьба”) прызналася, што ёй радасна ўдзельнічаць ў фестывалі “МОЖНО!” , бо так можа пачуць сваіх сяброў і не плаціць за гэта грошы.
Ілья Чарапко-Самахвалаў патлумачыў адсутнасць гурта "Петля Пристрастия" на фестывалі:
Ілья: "У нас зусмім хутка будзе свой сольны канцэрт і таму мы вырашылі перацягнуць фінансавую коўдру з "МОЖНО!" на сябе. Таму чакайце два канцэрты запар".
Папа Бо прызнаўся, што арганізацыя фестывалю ў Беларусі –— гэта не толькі складанасці, але і вялікая рызыка, бо ніякіх фінансавых спонсараў не існуе. Але, не гледзячы на гэта, усе гурты, па словах Бо, "граюць за нармальныя ганарары".
Беларускі “пракат” фестывалю ў Беларусі будзе больш дасканалым ў параўнанні з “МОЖНО!” у Маскве. Так, акрамя гуртоў, у клубе з’явяцца ві-джэі, і канцэрт будзе складацца з паўнавартасных сэтаў гуртоў працягласцю ў адну гадзіну.
“Бо-Промо” запрашае ўсіх далучыцца да фестывалю і верыць, што падобных гуртоў у Беларусі больш не існуе і нагадвае беларусам, што “быць музычным грамадзянінам свету можна”.
Фестываль “МОЖНО!” адбудзецца 22 студзеня, у клубе “Рэактар” з 20.00 да 6.00.
Дадатковая інфармацыя: www.bo-promo.com\mozhno